Мова Нанова, 2015. — 50 сл.
Зваротны займеннік сябе заўсёды ўказвае на аб’ект дзеяння, то бок
на таго/тое, на каго/ што гэта дзеянне накіравана, і ніколі не
ўказвае на таго, хто гэтае дзеянне робіць, таму мае ўсе склонавыя
формы, акрамя формы назоўнага склону. Аднак увагу перадусім трэба
звярнуць на тое, што гэты займеннік, у залежнасці ад склону, можа
мець цвёрдую ці мяккую аснову. Запомніце, што формы роднага і
вінавальнага склонаў маюць мяккую аснову: каго? – сабе; кім? сабой;
пры кім? пры сабе.
Такім самым чынам паводзіць сябе і асабовы займеннік ты. У родным і
вінавальным склонах будзем казаць і пісаць цябе, а ў давальным і
месным – табе (пры табе).
Падказка: калі вы забыліся, якая аснова, мяккая ці цвёрдая, павінна
быць у тым ці іншым склоне, або не можаце вызначыць сам склон, тады
замест гэтых займеннікаў падстаўце заменнік я ў патрэбный форме:
форме мяне будуць адпавядаць займеннікі сябе, цябе, а форме мне –
сабе, табе.
Теория + упражнения.