Кніга складаецца з асноўнага тэксту (уласна Збор правілаў) і
слоўнікавага дадатку. Збор падзелены на традыцыйныя для такога тыпу
літаратуры часткі: правапіс галосных, правапіс зычных, правапіс
іншамоўных словаў. Аднак мусім зазначыць, што такі падзел нельга
назваць карэктным з гледзішча лінгвістычнага, бо ўласьцівы кірыліцы
прынцып перадаваньня мяккасьці зычных (у становішчы перад галосным
мяккасьць зычнага абазначаецца не беспасярэдне, а праз характар
наступнай галоснай) не дазваляе разглядаць правапіс галосных асобна
ад правапісу зычных.
Таксама немагчыма жорстка аддзяліць правілы, прысьвечаныя правапісу, з аднаго боку, уласнабеларускае ды, з другога боку, іншамоўнае лексыкі: бальшыня асноўных правілаў – агульная для ўсяго моўнага матэрыялу, незалежна ад яго паходжаньня.
Матэрыялы першае часткі згрупаваныя па трох роўнях (гл. табл. 3).
У дадатак уваходзяць (1) паказьнік беларускіх словаў і словазлучэньняў з ілюстрацыйнага матэрыялу й (2) адваротны сьпіс, якія служаць для ўдакладненьня правапісу, г. зн. фактычна ёсьць артаграфічнымі слоўнікамі, а другі зь іх яшчэ дае магчымасьць прасачыць і вывесьці правільнае напісаньне словаў, не адлюстраваных у дадатку, паводле тыпалёгіі фіналяў .
Правапіс галосных.
Правапіс зычных.
Асаблівасці правапісу словаў іншамовнага паходжаньня.
Правапіс абрэвіятураў.