Гродна: ГрДУ, 2007. – 234 с. — ISBN 978-985-417-899-8.
Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсе «Беларуская мова. Прафесійная
лексіка» для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей.
У вучэбна-метадычным дапаможніку змешчаны сучасныя навуковыя
звесткі пра сутнасць мовы, яе ролю ў жыцці грамадства, асноўныя
гістарычныя этапы фарміравання, стан, перспектывы і асаблівасці
функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму ў Рэспубліцы
Беларусь. Асаблівая ўвага акцэнтавана на прафесійнай
камунікатыўна-маўленчай кампетэнцыі студэнта-гісторыка, што ва
ўмовах сучаснай камунікацыі прадыктавана сацыяльнымі патрэбамі
жыцця грамадства. Спецыяльна падабраны маўленчы матэрыял развівае
прафесійную творчую здольнасць усведамляць функцыянальную ролю
моўных фактаў і свядома выкарыстоўваць іх ва ўласным маўленні, у
прафесійнай дзейнасці і жыццёвай практыцы.
Дапаможнік адрасаваны студэнтам гістарычных факультэтаў ВНУ, а таксама будзе карысны ўсім, каго цікавяць гістарычныя і маўленчыя рэаліі беларускага народа.
Дапаможнік адрасаваны студэнтам гістарычных факультэтаў ВНУ, а таксама будзе карысны ўсім, каго цікавяць гістарычныя і маўленчыя рэаліі беларускага народа.