Белорусский язык
Языки и языкознание
Дисертация
  • формат pdf
  • размер 445,60 КБ
  • добавлен 10 октября 2015 г.
Шахоўская С.У. Беларуская анамастычная лексікаграфія: фарміраванне, сучасны стан, вектары развіцця
Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Мінск. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, 2013. – 28 с.
Спецыяльнасць 10.02.01 – беларуская мова.
Навуковы кіраўнік: к.ф.н., дацэнт Міхайлаў П.А.
Мэта дысертацыйнай работы: на падставе стварэння комплекснай тыпалогіі беларускіх анамастычных слоўнікаў ХІХ – пачатку ХХІ стст. аптымізаваць прынцыпы кадыфікацыі онімнай лексікі і спрагназаваць вектары далейшага развіцця нацыянальнай анамастычнай лексікаграфіі.
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў:
Асноўныя палажэнні дысертацыйнага даследавання, а таксама распрацаваныя прынцыпы класіфікацыі моўнага матэрыялу могуць быць выка-рыстаны ў тэарэтычных і прыкладных работах па лексікаграфіі і анамастыцы: пры вывучэнні асноўных дасягненняў замежнай і айчыннай металексікаграфіі; пры стварэнні канцэптуальнай гісторыі развіцця беларускай нацыянальнай лексікаграфіі; пры распрацоўцы ўніверсальнай комплекснай тыпалогіі лексікаграфічных выданняў; пры далейшым удасканальванні мега-, макра- і мікраструктуры лексікаграфічных прац розных тыпаў (для вырашэння праблем кадыфікацыі храналагічных варыянтаў тапонімаў, дыялектных і бытавых формаў онімаў, спосабаў фіксацыі ідэнтыфікатараў у слоўнікавых артыкулах, пытанняў прэзентацыі апісальных канструкцый, паслядоўнасці размяшчэння аб’ектнай і атрыбутыўнай частак лем і інш.); пры ўкладанні слоўнікаў анамастычнай і тэрміналагічнай лексікі.
Вынікі дысертацыі і прадстаўлены ў ёй фактычны матэрыял могуць выкарыстоўвацца пры фарміраванні перспектыўных навуковых праграм па далейшым вывучэнні анамастычнай лексікі, забеспячэнні дзейнасці па каталагізацыі геаграфічных назваў (у тым ліку і электроннай) і ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю за складаннем нарматыўных даведнікаў і слоўнікаў (тапанімічных і антрапанімічных); пры распрацоўцы нарматыўных актаў, накіраваных на фарміраванне і рэалізацыю адзінага падыходу да найменавання і перайменавання беларускіх тапанімічных аб’ектаў.
Матэрыялы дысертацыйнага даследавання атрымаюць прымяненне ў працэсе выкладання беларускай мовы, тэорыі і практыкі лексікаграфіі ў ВНУ (пры чытанні курсаў сучаснай беларускай мовы, спецкурсаў па лексікалогіі, лексікаграфіі, анамастыцы, гісторыі мовазнаўства); пры стварэнні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай лексікаграфіі і анамастыцы.
Похожие разделы
  1. Академическая и специальная литература
  2. Языки и языкознание
  3. Лингвистика
  4. Славянское языкознание
  1. Аудиокниги
  2. Аудиокниги на белорусском языке
  1. Периодические издания
  2. На белорусском языке
  1. Прикладная литература
  2. Литература для детей и родителей
  3. Книги для детей
  4. На белорусском языке
  1. Художественная литература
  2. Белорусская художественная литература
  1. Художественная литература
  2. Белорусская художественная литература
  3. На белорусском языке
  1. Художественная литература
  2. Детективы и боевики
  3. На белорусском языке
  1. Художественная литература
  2. Зарубежная художественная литература
  3. На белорусском языке
  1. Художественная литература
  2. Русская художественная литература
  3. На белорусском языке
  1. Художественная литература
  2. Украинская художественная литература
  3. На белорусском языке
  1. Художественная литература
  2. Фантастика
  3. На белорусском языке