Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі. — Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова,
2012. — 72 с.
Тэарэтычны і практычны матэрыял выдання размеркаваны па наступных
тэмах: Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова і яго значэнне;
Стылістычная роля сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў;
Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання; Сучасная беларуская
лексіка паводле сферы ўжывання; Стылістычнае выкарыстанне рэсурсаў
фразеалогіі, Парэміялогія як раздзел мовазнаўства. Кожная з тэм
уключае прыкладны тэматычны план, кожнаму пункту якога адпавядае
неабходны тэарэтычны матэрыял, а таксама падбор заданняў, у тым
ліку тэставых, для замацавання пэўных тэарэтычных звестак і набыцця
навыкаў стылістычнага аналізу тэксту на лексічным і фразеалагічным
узроўні. Прызначана для студэнтаў педагагічнага факультэта і
павінна дапамагчы будучаму настаўніку пачатковай школы, а таксама
настаўніку сярэдняга звяна агульнаадукацыйнай школы ў працы з
тэкстам на ўроках беларускай мовы і літаратуры.