На беларускай мове.
Кожная мова можа ўжывацца у розных сферах жыцця грамадства. Гэтыя сферы найперш падзяляюцца на дзве буйныя часткі - афіцыйную і побытавую. Афіцыйнай (ад. лац. оfiicialis звязаны з урадам, з пасадай) называюць мову, на якой працуюць дзяржауныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю. На афіцыйнай мове вядзецца навучанне і выхаванне у сістэме адукацыі. Калі ж статус афіцыйнай мовы замацоуваецца і адлюстроўваецца у спецыяльных заканадаўчых актах, яна становіцца мовай дзяржаўнай. Дзяржаўнасць мовы - гэта юрыдычна замацаваны і рэгламентаваны парадак яе выкарыстання ва ўсіх або ў пераважнай большасці разгалінаванняў афіцыйнай сферы грамадскіх зносін.