Тэарэтычныя асновы, заданні, узоры разбору, тэсты.
Вучэбна–метадычны комплекс па сучаснай беларускай мове. – Віцебск:
УА "ВДУ імя П.М. Машэрава", 2004. – 51 с.
Вучэбна–метадычны комплекс прызначаны для студэнтаў філалагічных
спецыяльнасцей. У дапаможніку змешчаны тэарэтычныя звесткі па
найбольш важных, ключавых пытаннях марфемікі, аналізуюцца тыповыя
памылкі студэнтаў у марфемным аналізе слоў, падаюцца неабходныя
парады, лінгваметадычныя каментарыі па складаных ці спрэчных
пытаннях марфемікі, прапануюцца парадак і ўзоры марфемнага разбору,
трэніровачныя і кантрольныя тэсты і прыкладная кантрольная работа
па марфеміцы. Дапаможнік можа быць выкарыстаны таксама настаўнікамі
і школьнікамі пры падрыхтоўцы да алімпіяд і да экзаменаў, а таксама
ўсімі, хто цікавіцца марфемнай структурай слоў.