Роднае слова, 2010. - 63 с.
Каб падрыхтаваць настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы да
ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах
беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", часопіс Роднае слова" прапануе
рубрыку "Новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой -
растлумачыць тыя змены і ўдакладненні, што ўводзяцца ў беларускую
пісьмовую мову гэтым законам. Аўтары рубрыкі - удзельнікі
падрыхтоўкі канчатковай рэдакцыі закона: дырэктар Інстытута мовы і
літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар
філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец, намеснік
дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба
Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук
Любоў Кунцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных
навук Ірына Кандраценя.