Неопубликованное.
Аналіз тэкста
Для дзяцей 2-й малодшай групы выхаванне гукавой культуры мовы ажыццяўляецца ў працэсе работы над гукавымаўленнем. У той жа час працу над гукавымаўленнем лёгка спалучаць з развіццём маўленчага слыху, маўленчага дыхання, голасу, артыкуляцыйнага апарата, дыкцыі і інтанацыі. Паслядоўная апрацоўка гукаў дае магчымасць сістэматычна праводзіць працу па фарміраванні і далейшаму ўдасканаленню гукавой культуры мовы.
Што датычыцца заняткаў з дзецьмі 3-4 гадоў, яны праводзяцца з усёй групай як частка занятку па роднай мове (не менш аднаго разу ў тыдзень, па 5-8 хвілін) і як самастойныя заняткі (не менш аднаго занятку ў месяц, па 15-20 хвілін – комплексныя, цалкам прысвечаныя гукавой культуры мовы). Такія заняткі асабліва патрэбныя ў гэтым узросце, дзе вельмі вялікі аб'ём работы па гукавымаўленню. Яны накіраваны на развіццё фанематычнага і маўленчага слыху, на далейшае ўдасканаленне рухомасці артыкуляцыйнага апарату, засваенне і замацаванне навыкаў правільнага вымаўлення ўсіх гукаў роднай мовы, на паляпшэнне выразнасці і дакладнасці вымаўлення слоў і фраз, на выпрацоўку ўмення правільна карыстацца націскам у словах і вымаўляць іх згодна з нормамі літаратурнага вымаўлення, а таксама на выхаванне ва ўсіх дзяцей умення карыстацца патрэбнай гучнасцю голасу, вымаўляць словы і фразы ў патрэбным тэмпе з улікам інтанацыйных сродкаў выразнасці.