У зборнік уключаны навуковыя артыкулы да 90-годдзя з дня нараджэння
Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай
філалогіі. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага –
успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго
навуковую школу, а таксама артыкулы па актуальных праблемах
славянскай філалогіі. Адрасуецца навукоўцам, настаўнікам,
студэнтам, усім, хто цікавіцца родным словам.