Дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь
(1990–2011 гг.). Мінск, 2011. – 400 с.
У даведніку прыводзяцца звесткі пра дысертацыі па беларускай мове,
прадстаўленыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата або доктара
навук і абароненыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня
1990 г. па 2011 г. У кожным з артыкулаў падаецца інфармацыя пра
тэму даследавання, вучоную ступень, спецыяльнасць, навуковага
кансультанта (кіраўніка), установу, у якой падрыхтавана дысертацыя,
дату абароны, савет па абароне, апанентаў, мэту дысертацыйнага
даследавання. Падрабязна апісваецца структура работ і ўказваецца
навуковае значэнне дысертацый для развіцця беларускага
мовазнаўства. Адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам,
дактарантам, аспірантам, магістрантам і студэнтам вышэйшых
навучальных устаноў.