Вучэбна-метадычны комплекс. — Мінск: БДУ. Кафедра сучаснай
беларускай мовы, 2012. — 95 с.
Вучэбны курс сучаснай беларускай мовы, звязаны з вывучэннем
раздзелаў Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.
Лексікаграфія. Фразеаграфія, з’ яўляецца важным звяном у
фарміраванні лінгвістычнай кампетэнцыі студэнтаў -філолагаў, а
таксама спрыяе вырашэнню задачы гісторыка-культурнага асваення
моўнай спадчыны беларускага народа.
Вывучэнне раздзелаў Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка.
Арфаграфія. Лексікаграфія. Фразеаграфія ставіць сваёй задачай
авалоданне лінгвістычнай тэорыяй па фанетыцы, фаналогіі, арфаэпіі,
графіцы, арфаграфіі, лексікаграфіі і фразеаграфіі, выпрацоўку
ўмення аналізаваць сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі,
прав одзіць фанетыка-фаналагічны аналіз маўленчай плыні.
Засваенне названых раздзелаў мае на мэце падвесці студэнтаў да
разумення прычынна-выніковых сувязей у мове, да асэнсавання таго,
што фанетычная сістэма – частка агульнай сістэмы мовы, усе элементы
якой знаходзяцца ва ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці.