Прага: Радыё Свабодная Эўропа: Радыё Свабода, 2013. — 295 с.
Жывая мова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць
па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай
працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці
памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія
склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі. Гэтую
кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна
ўбачыла сьвет да саракавін з дня ягонай заўчаснай сьмерці.