Практычны дапаможнік для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей
ВНУ. — Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2010. — 88 с.
Мэта дапаможніка – пазнаёміць усіх, хто цікавіцца праблемамі мовы,
а найперш студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей з незвычайнымі
сувязямі ўласных імёнаў (імёнаў, прозвішчаў, назваў краін, гарадоў,
рэк і інш.) і тэрміналагічных і фразеалагічных адзінак мовы, з
гісторыяй узнікнення тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі і
фразеалагізмаў, якія звязаны паводле свайго ўтварэння з уласнымі
імёнамі, а таксама з той інфармацыяй, якую ўтрымліваюць, але
схавалі тэрміны і фразеалагізмы.