Мн.: БДУ, 2012. — 95 с.
Першапачтковая ўвага ў дапаможніку надаецца спецыфічным рысам
украінскай мовы ў параўнанні з беларускай. Разглядаюцца асаблівасці
ўкраінскай фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу; дададзены своесаблівыя
характарыстыкі ўкраінскай лексікалогіі і фразеалогіі ў дачыненні да
беларускай. У дадатках прыведзены некаторыя беларуска-ўкраінскія
ілжэсябры перакладчыка (міжмоўныя амонімы), кароткія слоўнікі
лінгвістычных тэрмінаў - украінска-беларускі і беларуска-ўкраінскі;
устойлівыя выразы ўкраінскай мовы (формулы ветлівасці). Дапаможнік
прызначаны для студэнтаў-філолагаў БДУ, а таксама для ўсіх тых, хто
цікавіцца мовай нашых усходнеславянскіх суседзяў.