502 с.
Твор напісаны ў Англіі ў 1948 г. У ім аўтар спрабуе пераўтварыцца ў
савецкага афіцэра. Расповяд ідзе ад першай асобы. Пісьменнік уяўляе
свет вачыма свайго героя, размаўляе яго катэгорыямі. Твор
таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны
(часам да слёз), а часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У
рамане шмат сарказма, агалення рэчаіснасці, якую прыкрывалі «адзіна
правільнай» ідэалогіяй. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова
рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае
і характар героя, і сітуацыю, і час, у якіх ён апынуўся.