- формат fb2
- размер 4,72 КБ
- добавлен
23 февраля 2016 г.
Пераклад: Сяргей Мурашка Каваль быў самы высокi мужчына ў наваколлi. Плечы меў мускулістыя, твар i рукi счарнелi ад агню, куродыму i жалезнага пылу. З гушчару, што буяў на яго квадратнай галаве, глядзелi вялікія блакітныя дзіцячыя вочы, светлыя, як сталь. Калi ён смяяўся, з рота вырываўся хрып, падобны на магутнае дыханне кавальскіх мяхоў, а калi ён задаволена пасля добрай працы падымаў рукi - да гэтага жэсту ён прызвычаiўся за доўгія гады работы...