Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
82
Алего€рыя (ад грэч. allos — іншы і agoreu€o
— гавару) — паэтычнае іншасказанне, у якім
думка ці паняцце перадаецца праз абмалёўку
пэўных прадметаў, з’яў рэчаіснасці. А. нагадвае
метафару, у аснове якой тое ж перанясенне
значэнняў на аснове падабенства, але ў адроз-
ненне ад метафары ахоплівае не частку твора,
а ўвесь твор цалкам. Алегарычныя вобразы
сустракаюцца ў розных відах мастацтва: жыва-
пісе, скульптуры, літаратуры і інш. Яшчэ ў ста-
ражытнасці быў вядомы шэраг алегарычных
вобразаў: ва€гі — правасуддзе, сэрца — любоў,
крыж — вера і г. д. Асаблівае пашырэнне набы-
ла А. у мастацтве слова. У фальклоры, на-
прыклад, нямала алегарычных вобразаў жывёл,
якія выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых
рыс: лісіца — хітрасці, заяц — баязлівасці, асёл —
упартасці і г. д. Алегарычны сэнс маюць некато-
рыя прыказкі і прымаўкі (Найшла каса на ка-
мень. Валачыў воўк, павалакуць і воўка), народ-
ныя песні (напрыклад, смерць у іх нярэдка па-
даецца ў алегарычным вобразе вяселля), казкі,
асабліва т. зв. жывёльны і раслінны эпас. У
пісьмовай літаратуры А. часта выступае як сро-
дак узмацнення паэтычнай выразнасці, канкрэ-
тызацыі вобразнага мыслення. Яшчэ Кірыла Ту-
раўскі (XII ст.) у сваіх славутых «словах» і прыт-
чах выкарыстоўваў алегарычныя малюнкі пры-
роды (вясна, зіма, восень), выяўляючы праз іх
той ці іншы стан духоўнага і фізічнага жыцця ча-
лавека. Такія літаратурныя жанры, як байка, каз-
ка, прытча, амаль цалкам пабудаваны на А. Да
А. часта звяртаўся Я. Колас («Казкі жыцця», асоб-