Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
9
асабісты вопыт аўтара як даследчыка паэзіі
і яе прапагандыста (у студэнцкай і больш шы-
рокай чытацкай аўдыторыі), але і вопыт, твор-
чыя дасягненні многіх іншых літаратуразнаў-
цаў, сучаснікаў і папярэднікаў. Найперш хочац-
ца назваць тых, хто плённа распрацоўваў і
распрацоўвае асобныя пытанні беларускага
верша — М. Багдановіча, Я. Барычэў-
скага, Н. Гілевіча, М. Грынчыка, У. Дубоўку,
I. Ралько, I. Шпакоўскага, М. Янкоўскага,
А. Яскевіча і інш. (гл.: паэтыка, вершазнаўства).
Вялікую дапамогу аказалі таксама даследаванні
па гісторыі і тэорыі верша вядомых рускіх, ук-
раінскіх, польскіх літаратуразнаўцаў: В. Жыр-
мунскага, Б. Тамашэўскага, Л. Цімафеева, М.
Гаспарава, Б. Ганчарова, К. Вішнеўскага, У.
Халшэўнікава, А. Жоўціса, В. Кожынава, Ю.
Лотмана, С. Кармілава, Ю. Арліцкага,
А. Фядотава, Г. Сідарэнка, У. Кавалеўскага, І.
Качуроўскага, М. Длускай, С. Скварчынскай, Д.
Урбаньскай і інш. Узорам навукова-метадалагіч-
нага і метадычнага прынцыпаў укладання матэ-
рыялу, вытлумачэння асобных тэрмінаў пас-
лужылі «Краткая литературная энциклопедия»
(М., 1962—1978. Т. 1—9), «Словарь литературо-
ведческих терминов» пад рэдакцыяй Л. I. Ціма-
феева і С. В. Тураева (М., 1974), «Поэтический
словарь» А. Квяткоўскага (М., 1966), «Словник
літературознавчих термінів» В. М. Лэсіна і А.
С. Пулынца (3-е выд. Кіеў, 1971), «Sℑownik
termin♥w literackich» М. Главінскага, Т. Касткевіч,
А. Акопень-Славінскай і Я. Славінскага (Варша-
ва, 1976) і інш.