Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
78
Маючы на ўвазе такі тып вобразнасці,
М. Танк яшчэ ў 1938 г. пісаў у артыкуле «Крыні-
цы нашай творчасці»: «Не станаўлюся ў абаро-
ну хвараблівага фабрыкавання адарваных ад
жыцця, ад зместу метафараў. Але, з другога бо-
ку, абаронцам «прасціні» не радзіў бы хавацца
за народную творчасць, бо там, хіба як нідзе, і
можна спаткаць такую вобразнасць, да якой
часта далёка так «грэшным» нам. Вось прыкла-
ды: «А ўзышло маё гора густымі кустамі, зацвіло
маё гора рознымі цвятамі...», «Засеяла дзяўчы-
нанька думанькамі поле...», «Ой, дагнала свае
леты ля зялёнага мосту», «Сакатала сонейка ды
за лес заходзячы» і тысячы іншых, зачэрпнутых
з народнай паэзіі. Выкарыстанне гэтага багацця
(зразумела, не беспасрэднае перапісванне, але
творчая перапрацоўка гэтага матэрыялу) шмат
бы ўліло новых мастацкіх вартасцяў у сучасную
паэзію». Безумоўна, гэтыя развагі народнага
паэта Беларусі актуальныя і для нашага часу.
Не трэба, аднак, абсалютызаваць той ці іншы
тып Т. Наяўнасць Т. у паэзіі залежыць ад харак-
тару таленту паэта, стылёвага кірунку творчасці,
канкрэтнай ідэйна-мастацкай задумы, зместу
твора. Багацце Т. прадвызначае м е т а ф а р
ы€ ч н ы с т ы л ь паэзіі, поўная або частковая
адсутнасць іх —
а ў т а л а г ϒ ч н ы («бязвобразны»). У творчас-
ці нават аднаго паэта могуць быць поруч
і метафарычныя і аўталагічныя вершы. Паэт мо-
жа эвалюцыяніраваць ад аднаго вобразна-
стылёвага кірунку да другога. Так, М. Танк, які ў
свае маладыя гады горда заяўляў: «У мяне кож-