Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
34
рояў» (Мн, 1970), журналістаў А. Сінілава «Сцеж-
камі Прынямоння» (Мн., 1962) і У. Содаля
«Людзьмі звацца» (Мн., 1977), літаратуразнаў-
цаў С. Александровіча «Тут зямля такая...»
(Мн., 1985), Г. Каханоўскага «Адчыніся, таямні-
ца часу» (Мн., 1984), артыкулы настаўнікаў М.
Пашкевіча, Г. Равінскага, Р. Родчанкі, В.
Налецкага, В. Міхасёнка, М. Казлоўскага,
архівістаў У. Адамушкі, У. Міхнюка, Р. Плато-
нава, Г. Запартыкі і інш.
Х р а н а л о€ г і я сваёй задачай лічыць вы-
значэнне дакладных, дакументальна пацверджа-
ных дат, звязаных з літаратурным працэсам.
У храналагічным запісе кожны факт пашпарты-
зуецца, г. зн. указваецца крыніца, адкуль узя-
ты звесткі. У літаратуразнаўстве пашырэнне
набыў асобны жанр X. — летапіс жыцця і твор-
часці пісьменніка. Такія летапісы змяшчаюцца
звычайна ў канцы навуковых збораў твораў (на-
прыклад, складзены Я. Саламевічам «Летапіс
жыцця і творчасці» Янкі Купалы — у 2-й кн. 9-га т.
Поўнага збору твораў песняра. Мн., 2003). Часам
яны ўваходзяць у некаторыя бібліяграфічныя
даведнікі (М. С. Васілеўскі, М. А. Каваленка.
Пятрусь Броўка: Бібліяграфічны паказальнік.
Мн., 1976; Л. М. Бабкова, Н. А. Вітушка, Л. У.
Камінская. Янка Купала: Бібліяграфічны
паказальнік. Мн., 1984 і інш.), у гісторыі
літаратур («Хроніка літаратурнага жыцця
Беларусі XIX — пачатку XX ст.» — у «Гісторыі
беларускай дакастрычніцкай літаратуры». Мн.,
1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
(«Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноў-