Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
53
ў беларускай лiтаратуры ад Ф. Багушэвiча,
Цёткi, Я. Коласа да П. Броўкі, П. Глебкі, А. Ку-
ляшова, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Р.
Барадуліна. У ХХ ст. побач з рэалiзмам i раман-
тызмам (неарамантызм), у заходняй, а затым i ў
рускай лiтаратуры пачынае iснаваць
м а д э р н Ρ з м (ад франц. moderne — самы
новы, сучасны). Нараджаецца ён як фiласоф-
ска-эстэтычны рух а в а н г а р д ы€ с ц к а г а
(ад франц. avant-garde — перадавы атрад)
кiрунку, што не прымаў сацыяльна-гiстарычнай
абумоўленасцi мастацтва, затым успрымаецца i
як М. Л. Мадэрнiзм ахоплiвае пiсьменнiкаў шэ-
рагу напрамкаў лiтаратурных, для якiх харак-
тэрна засяроджанасць выключна на ўнутраным
свеце чалавека (лiрычнага героя або вобраза-
персанажа), сацыяльная iндэферэнтнасць, пад-
крэслены антыгiстарызм, элiтарнасць,
мудрагелiстасць, незвычайнасць мастацкай фор-
мы (Л. Арагон, I. Бэхер, Э. Паўнд, Р. М. Рыльке,
П. Элюар, ранняя творчасць У. Маякоўскага i
iнш.). Асобнымi сваiмi гранямi мадэрнiзм аказаў
уплыў на станаўленне новай беларускай
лiтаратуры (Я. Купала, М. Багдановiч, У. Жылка,
М. Танк i iнш.). Некаторыя яго прыёмы, фар-
мальныя знаходкi ў галiне вершатворчасцi (во-
бразнасць, рытмiка, фоніка) уплываюць i на су-
часнае беларускае паэтычнае слова (А.
Разанаў), у першую чаргу — на яго маладзей-
шых прадстаўнiкоў (С. Адамовiч, А. Аркуш, Ю.
Гумянюк, Ю. Пацюпа, I. Сiдарук, А. Хадановіч i
iнш.).