Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
42
Карскага. Значны ўклад у беларускае В. унёс М.
Багдановіч сваім нарысам пра санет, даследа-
ваннем рытмікі і фонікі верша Т. Шаўчэнкі, раз-
вагамі пра суадносіны рытму і метра і інш. Бе-
ларускае савецкае В. распачалося працамі
А. Вазнясенскага, Я. Барычэўскага, У. Дубоўкі.
Найбольш інтэнсіўна гісторыя і тэорыя беларус-
кага верша распрацоўваюцца ў пасляваенны
час. Вучоныя даследуюць рытміку і метрыку як
літаратурнага верша (І. Ралько. Беларускі верш.
Старонкі гісторыі і тэорыі. Мн., 1969; ён жа. Вер-
шаскладанне. Даследаванні і матэрыялы.
Мн., 1977; ён жа. Верш і мова. Мн., 1986; М.
Грынчык. Шляхі беларускага вершаскладання.
Мн., 1973; В. Рагойша. Гутаркі пра верш: Метры-
ка. Рытміка. Фоніка. Мн., 1979; Л. Кабаковіч. Бе-
ларускі свабодны верш. Мн., 1985), так і фальк-
лорнага (М. Янкоўскі. Паэтыка беларускіх прыка-
зак Мн., 1971; Н. Гілевіч. Паэтыка беларускай
народнай лірыкі. Мн., 1975; ён жа. Паэтыка бе-
ларускіх загадак. Мн., 1976). У поле зроку дас-
ледчыкаў трапляюць пытанні паэтычнай вобраз-
насці, лірычнай кампазіцыі, вершаванага сінтак-
сісу, фонікі (А. Яскевіч. Ад слова да вобраза. Мн.,
1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, А. Яскевіч. Пы-
танні паэтыкі. Мн., 1974; названыя вышэй кнігі
Н. Гілевіча). Да праблем развіцця беларускага
верша звярталіся і звяртаюцца таксама М.
Арочка, В. Бечык, Р. Бярозкін, У. Гніламёдаў, У.
Калеснік, В. Коўтун, М. Лазарук, А. Лойка, М.
Палкін, У. Славецкі, В. Ярац, А. Дуброўскі і інш.
Кароткая гісторыя беларускага вершазнаўства