Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
19
рыя беларускай П. бярэ пачатак з фальклору
(песні, балады, замовы). Пісьмовая П. пачы-
наецца вершамі Ф. Скарыны (пачатак XVI ст.). Яе
развівалі ў сярэднія вякі М. Гусоўскі (на лацінс-
кай мове), А. Рымша, Я. Пашкевіч, С. Полацкі і
інш., у XIX ст. — аўтары вядомых паэм «Энеі-
да навыварат» і «Тарас на Парнасе», А. Рыпінс-
кі, П. Багрым, Я. Чачот, У. Сыракомля, В. Дунін-
Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, Я. Лу-
чына і інш. Пачынальнікі сучаснай беларускай
П. — Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка.
Асобныя беларускія паэты (Я. Купала, Я. Ко-
лас, М. Багдановіч, А. Куляшоў, П. Панчанка, М.
Танк і інш.) унеслі важкі ўклад у развіццё ўсёй
еўрапейскай П.
П. называюць таксама мастацкую вершава-
ную творчасць пэўнага гістарычнага перыяду
(антычная П.), якога-небудзь народа (беларус-
кая П.) ці асобных паэтаў (П., напрыклад,
Ц. Гартнага, А. Вялюгіна і г. д.). У шырокім сэнсе
П. — уся мастацкая літаратура, як у вершах, так
і ў прозе (у адрозненне ад літаратуры навуковай,
справавой, публіцыстычнай). Так разуме-
лі П. у антычнасці, сярэднія вякі, аж да XIX ст. ук-
лючна (гл., у прыватнасці, артыкул В. Бялінскага
«Раздзяленне паэзіі на роды і віды»). Укладваю-
чы ў тэрмін «паэзія» менавіта такі сэнс, Арысто-
цель пісаў: «Гісторык і паэт адрозніваюцца адзін
ад аднаго не тым, што адзін карыстаецца паме-
рамі, а другі не: можна было б перакласці ў
вершы творы Герадота, і тым не менш яны бы-
лі б гісторыяй як з метрам, так і без метра; але
яны розняцца тым, што першы гаворыць пра