Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
633
ЛІЧАЦЬ КЛАСІКІ...
Пісаць пачаў я з 1904 года, але спачатку нічога
талковага не выходзіла, таму што не меў тады
яшчэ нават найменшага ўяўлення пра тэорыю вер-
шаскладання. Пасля трапілася мне ў рукі стылісты-
ка, і справа пачала наладжвацца.
Янка Купала
Да гэтага часу наша літаратурная крытыка
вельмі мала, бадай што зусім не адводзіла месца
аналізу формы мастацкіх твораў і ўсім тым моўным
сродкам, або стылістыцы ў шырокім значэнні гэта-
га слова, з чаго і складаецца знадворная форма. На-
ша крытыка пераважна займалася ідэалагічным бо-
кам таго ці іншага аб’екта мастацкай творчасці...
Чаму я стаўлю пытанне аб крытычным аналізе і
вонкавага боку мастацкага твора, аб пашырэнні
рамак нашай крытыкі? Перш за ўсё ў мэтах паляп-
шэння якасці мастацкіх твораў, бо форма і сты-
лістыка, на што забываецца наша крытыка, маюць
немалое значэнне ў сэнсе паляпшэння літаратур-
най прадукцыі, у сэнсе набліжэння яе да шырокіх мас
чытачоў... А калі прыняць пад увагу, што ў нашых
школах справа з выкладаннем літаратуры і яе тэх-
нікі стаіць дужа слаба, то пытанне аб форме, аб
элементах, з якіх складаецца мастацкая літарату-
ра, набывае дужа важнае значэнне.