Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
576
паэзію вялікі італьянскі паэт Дантэ, які напісаў імі
сусветнавядомую «Боскую камедыю» (1307—
1321). Спарадычна да Т. звярталіся А. Пушкін
(«...В начале жизни школу помню я»), А. Блок
(«Песнь Ада»), I. Франко (пралог да паэмы
«Майсей»). У беларускай паэзіі першы ўзор Т.
належыць М. Багдановічу (1913):
Ёсць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць
І жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —
Мы любім час далёкі ўспамянуць,
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.
Таму вярнуўся я к рандо, санетам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым светам, —
Так вершы ззяюць даўняю красой!
Украінскі паэт П. Тычына напісаў Т. тры вер-
шы, прысвечаныя М. Кацюбінскаму. Сучасная
ўсходнеславянская, у тым ліку беларуская, паэ-
зія да Т. звяртаецца рэдка. Прыкладам Т.
(праўда, без заключнага радка) з’яўляецца
верш К. Кірэенкі «Пасля навальніцы». Ёсць Т. у
А. Салаўя («Восеньскія тэрцыны»), Р. Крушыны
(«Тэрцыны»), У. Караткевіча («Апошняя песня
Дантэ»), Я. Сіпакова («Тэрцыны пра наручнікі»),
А. Грачанікава («Нам свецяць»), Э. Акуліна
(«Тэрцыны») і некаторых інш.
Фра€шка — у польскай сатырычнай паэзіі
карацелька жартоўнага, камічнага зместу; раз-
навіднасць эпіграмы (гл.). Узнікла ў ХVІ ст. (М.