Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
559
Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.
Светлая зорка! Ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою.
О, не: ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне пад полагам хмар.
Арфа разбіта — чыею рукою?
С. пісалі і пішуць многія беларускія паэты.
Вядомыя санеты З. Бядулі («...Тут неба — даль
бязбрэжная, як мора»), П. Труса («Над кубкам
возера»), У. Жылкі («Меч», «Каханне», «Хараст-
во»), У. Дубоўкі («...Прамерыць гоні шмат разоў
араты», «...Ля Мядзела ёсць возера адно»), М.
Танка («...Заснула казка на акне маім астрожным»,
«Санет», «Антысанет»), Е. Лось («Роднай мо-
ве»), М. Каваль («Сакавік», «Жыццё»). С. карыс-
таліся К. Кірэенка, С. Грахоўскі, Э. Валасевіч, Хв.
Жычка, М. Федзюковіч і інш. Р. Барадулін напісаў
нізку С. «Год». Некалькі дзесяткаў С., у тым ліку
с а т ы р ы€ ч н ы я, стварыў А. Звонак (гл. яго
зб. «Санеты». Мн., 1982). Цыкл з 13 разнастай-
ных па форме С. (С.-газэль-туюг, С. -цэнтон, С. -
брахікалан, аплікаваны С. і інш.) надрукаваў Ю.
Пацюпа («Мезальянсы, або Юрлівыя санеты»,
2001). Адштурхоўваючыся ад «Крымскіх
санетаў» А. Міцкевіча, вялікі цыкл «Менскіх
санетаў» стварыў С. Мінскевіч. Сучасны беларускі
С. выкарыстоўвае не толькі ямб, але харэй і
двухскладовыя памеры, эксперыментуе ў галіне
рыфмоўкі. Узоры беларускага С. можна знайсці