Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
529
песня навыварат; ад para — супраць і ∩d
∋
—
песня) — жанр сатырычнай літаратуры, засна-
ваны на карыкатурным перайманні асаблівасцей
нейкага твора, творчай манеры асобнага аўтара
ці літаратурнага напрамку. П. абавязкова падра-
зумявае арыгінал, кантрастуе з ім, часам пераў-
зыходзіць яго па сваёй мастацкай вартасці
(«Дон-Кіхот» Сервантэса, «Падарожжы Гуліве-
ра» Свіфта, «Арлеанская цнатліўка» Вальтэра).
Камічны эфект у П. ствараецца неадпаведнас-
цю формы твора, які парадыруецца, новаму,
процілегламу яму зместу, паказам асобных ха-
рактэрных рыс парадыруемага твора ў шаржы-
раваным, часта гіпербалізавана-абсурдным вы-
глядзе. Падчас П. дыскрэдытуе не літаратурны
твор, а саму рэчаіснасць («Гісторыя аднаго го-
рада» М. Салтыкова-Шчадрына), розныя стылі
дзелавой пісьменнасці («Лісты да вучонага су-
седа» А. Чэхава), царкоўную літаратуру («Ма-
літва па-беларуску» К. Крапівы). Як жанр П.
сфарміравалася ў старажытнай Грэцыі (Гіпа-
накт, Арыстафан). У Расіі П. стваралі А. Сума-
рокаў, I. Крылоў, А. Пушкін, Дз. Мінаеў,
В. Курачкін, Казьма Пруткоў, М. Ломан і іншыя
пісьменнікі. У савецкай літаратуры да П. звярта-
ліся У. Маякоўскі, Дз. Бедны, А. Вішня, А. Ар-
хангельскі і інш. Адзін з першых беларускіх тво-
раў гэтага жанру — славутая ананімная «Прамо-
ва Мялешкі» (пачатак XVII ст.), пародыя на сей-
мавую прамову, яскравая палітычн„ая сатыра,
скіраваная супраць парадкаў тагачаснай Рэчы
Паспалітай, у склад якой уваходзіла і Беларусь.
У парадыйных паэмах XIX ст. «Энеіда навыва-