Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
492
2) асобны жанр публiцыстыкi, у якiм у форме
размовы звычайна двух персанажаў, што стаяць
на розных пазiцыях, высвятляецца сутнасць
нейкай грамадска-палiтычнай цi фiласофскай
праблемы, сцвярджаюцца пэўныя думкi, iдэi
(«Банкет» i «Дзяржава» Платона, «Парадокс пра
актора» Д. Дзiдро, «Пры сконе веку» I. Франка i
iнш.). У беларускай лiтаратуры такiя Д. не
прыжылiся.
Жа€нры класϒчныя — лірычныя вершава-
ныя жанры, якія ўжываліся ў класічнай (перш за
ўсё антычнай) паэзіі і перайшлі пазней у новыя
літаратуры розных народаў свету. Асобныя з Ж.
К., некалькі, а то і значна відазмяніўшыся,
дайшлі да сённяшняга дня (эпіграма, песня, ра-
манс, гімн, ода, эпітафія, элегія, пасланне, па-
родыя), іншыя зніклі зусім або ўжываюцца надз-
вычай рэдка (ідылія, эпіталама, эклога, дыфі-
рамб, панегірык, мадрыгал, канцона, пастараль,
псальм, серэнада, альба, стансы, ямбы, апа-
лог). Ж. К. — інтэрнацыянальны набытак верша-
ванага слова. Яны пасадзейнічалі ўзбагачэнню
жанравай палітры еўрапейскай паэзіі, пашырэн-
ню кола тэм і матываў у вершатворчасці розных
нацый і народнасцей.
Зага€дка — фальклорная мініяцюра, якая
ў форме пытання падае іншасказальнае вобраз-
нае апісанне пэўных прадметаў ці з’яў. Іншаска-
зальнасць у З. звычайна ствараецца з дапамо-
гай розных тропаў: метафар, увасабленняў, ме-
танімій, алегорый, параўнанняў і інш. (Поўна бо-