Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
463
насці (канцэнтрацыя тропаў, павышэнне аса-
цыятыўнай сувязі паміж асобнымі паняццямі),
сінтаксісе (разнастайныя паўторы, звароты,
умаўчанні і г. д.), кампазіцыі (невялікі аб’ём, па-
дзел твора на дробныя абзацы, што нагадваюць
строфы ў звычайным вершы, адсутнасць сюжэ-
та). Упершыню В. з’явіўся ў першай палове XIX
ст. у творчасці французскага рамантыка Бертра-
на. Сам жа тэрмін быў уведзены ва ўжытак не-
калькі пазней Бадлерам (цыкл «Вершы ў прозе» з
кнігі «Парыжскі сплін», 1869). У беларускай літа-
ратуры В. узнік на пачатку XX ст. і адразу набыў
рэфлексійнасць, філасофскую заглыбленасць і
сацыяльную скіраванасць. У артыкуле «Белару-
ская літара-
тура ў 1909 г.» («Наша Ніва». 1910. 11 лют.) С.
Палуян, супастаўляючы творчасць М. Ба-
гдановіча і Власта (В. Ластоўскага), пісаў: «У
абодвух ёсць нешта супольнае, хоць адзін піша
вершы, а другі — прозу. Але абодва яны паэты,
бо абразкі Власта — гэта паэзія прозай». Лепш
В. і не назавеш, як «паэзія прозай». Першы такі
твор — «Думкі ў дарозе» Я. Коласа (1906). Ус-
лед за Якубам Коласам да В. звярнуліся Ядвігін
Ш. («Васількі», «Раны»), В. Ластоўскі («Слёзы»,
«Краскі», «Баяну»), М. Гарэцкі («Стогны душы»,
«Максімава зязюля»), З. Бядуля («Плач прале-
сак», «Пяюць начлежнікі», «Прытуліся ка мне»).
З сучасных беларускіх пісьменнікаў В. ёсць у Я.
Брыля, С. Яновіча, А. Мінкіна, У. Арлова (у кн.
«Там, за дзвярыма»), С. Адамовіча, Ю. Пацюпы,
І. Бабкова і інш. Вось як гучыць, напрыклад, В.
Ядвігіна Ш. «Раны», прысвечаны памяці С. Па-