Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
476
паказваюцца духоўныя якасцi i матэрыяльны
дастатак маладых, выказваюцца пажаданнi
шчаслiвага, заможнага жыцця, гучыць жаль ма-
ладой па родным доме, па раднi, якую ёй пат-
рэбна назаўсёды пакiнуць. Сямейна-бытавыя i
сацыяльна-грамадскія ўзаемаадносiны, каханне,
здрада, разлука, радасць, гора, весялосць, туга,
гумар, тонкi лiрызм — гэта i многае iншае
знайшло ўвасабленне ў беларускiх В. П.
Беларускiя В. П. — адны з самых мiлагучных,
прыгожых, мастацка дасканалых i шматлiкiх у
славянскiм свеце. У выдавецкай серыi «Белару-
ская народная творчасць» яны, без апiсання
вясельнага абраду i мелодый (а гэтаму прысве-
чаны два асобныя тамы), займаюць шэсць
вялікіх тамоў (гл. «Вяселле: Песнi». 1980—
1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя В. П., адна
лiрычна-тужлiвая, другая жартоўная:
Стукнула, грукнула на дварэ.
— Ой, паглядзi, мамачка, цi не па мяне?
— Па цябе, дачушачка, па цябе.
— Схавай мяне, мамачка, за сябе!
— Не буду, дачушачка, хаваці,
Трэба цябе сёлета аддаці.
Та-ра-ра калёсачкі, та-ра-ра,
Ой, павезлі Манечку са двара.
* * *
Прыйшоў на вяселле наш сваток,
Павязаўшы крыжам ручнічок.
А казалі, сват вельмi харош,
Аж у свата доўгі буслаў нос.
А у свата лыса галава
Ды казліна рыжа барада.
Плавае па хаце, як таран,
Лыпае вачыма, як баран.