Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
460
дзяць (часам разам з музыкамi) ад хаты да ха-
ты, песнямi славяць Бога, гаспадароў i ўсiх
сямейнiкаў, атрымлiваючы за гэта ўзнагароду
грашыма цi прадуктамi. У В. П., як нi ў якiх iншых,
услаўляецца земляробчая праца, выказваюцца
пажаданнi ўраджайнага лета, прыплоду, пры-
бытку ў хаце i iнш. Паколькi Вялiкдзень заўсёды
прыпадае на вясну, у В. П. пануюць настроi абу-
джэння, ажыўлення, уваскрэсення, надзеi i веры
ў лепшае будучае. Выяўленню гэтых настрояў
падпарадкаваны ўвесь мастацка-вобразны лад
В. П., iх сiмволiка, нават характар i сутнасць
рэфрэнаў, што паўтараюцца пасля кожнага рад-
ка песнi («Вясна красна на ўвесь свет!», «Сад
зялёны вiшнёвы», «Зялёны явар, зялёны»,
«Жаркае сонца ў ваконца!» i iнш.).
Добры вечар, пане гаспадару!
Вясна красна на ўвесь свет!
Заспяваем песню вяльможнаму пану,
Як i для пана, таксама для панi.
У панскiм дварочку, як у вяночку,
Садам абсаджоны, тынам гараджоны.
Панская нiва будзе ўрадлiва.
Панскiя дзеткi, як у садзе кветкi,
Да навукi кемны, у размове прыемны.
Палажыце кладку, пазавiце ў хатку,
Сыр на талерку закусiць гарэлку.
Пасля спявання В. П. звычайна iшлi верша-
ваныя пажаданнi ўсiм сямейнiкам (гаспадынi,
гаспадару, бабцы, дзеду, дзецям). Калi ж гас-
падары аказвалiся скупымi i не выносiлi ўзна-
гароду за вiншаванне, з гурту валачобнiкаў маглi
раздавацца вершаваныя кленiчы-пагрозы («Не
дасi яечка — здохне авечка, Не дасi грошы —