Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
488
(асаблiва ў ХХ ст., у перыяд нацыянальнага ад-
раджэння) у багаслужбу ў касцёлах, цэрквах,
пратэстанцкiх малiтоўнях (побач з песнямi на
польскай, рускай i стараславянскай мовах).
Сярод іх вылучаюцца д у х о€ ў н ы я г Ρ м н ы,
як, у прыватнасцi, гiмн «Магутны Божа» (словы
Н. Арсенневай, музыка М. Равенскага):
Магутны Божа! Ўладар сусветаў,
вялікіх сонцаў i сэрц малых,
над Беларусяй ціхай i ветлай
рассып праменне Свае хвалы.
Дай спор у працы будзённай, шэрай,
на хлеб штодзённы, на родны край,
павагу, сілу i велiч веры
у нашу праўду, у прышласць — дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабi шчаслiвай
краiну нашу i наш народ!
Першыя з вядомых аўтарскiх д у х о€ ў н ы
х в е€ р ш а ў напiсаў Ф. Скарына i змясцiў
у некаторых сваiх прадмовах i пасляслоўях да
перакладу Бiблii («Богу в Троици единому ко чти
и ко славе», «Веруй в Бога единого», «Помни
дни святые святити»). Шырокую вядомасць у
свой час атрымалi напiсаная па-беларуску
ў элегiчным стылi лiрычная ананiмная паэма
«Лямант на смерць Лявонцiя Карповiча» (1620),
верш А. Фiлiповiча «Даруй пакой царкве сваёй,
Хрысце Божа» (1646). Свайго найвышэйшага
ўздыму Д. Л. знайшла ў асобе Сiмяона Полацка-
га, якi i ў беларускi перыяд творчасцi, i пасля
пераезду ў Маскву (1664) неаднаразова звяр-
таўся да рэлiгiйнай тэматыкi, у прыватнасцi,