Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
515
Медыта€цыя (ад лац. meditatio — развага,
роздум) — жанр філасофскай лірыкі, у якім пе-
радаецца глыбокі роздум паэта аб некаторых
важных праблемах (жыццё і смерць, дружба і
каханне, чалавек і прырода і г. д.). Асаблівае
пашырэнне набыў гэты жанр у паэзіі сентымен-
талістаў і рамантыкаў. М. пісалі Я. Баратынскі,
А. Пушкін, М. Лермантаў, Ф. Цютчаў, у савецкі
час — А. Блок, М. Забалоцкі,
М. Рыльскі, А. Малышка, Л. Мартынаў, Д. Ку-
гульцінаў, Э. Межэлайціс і інш. У беларускай
паэзіі медытатыўная лірыка заняла значнае месца
ў творчасці М. Багдановіча. Аўтар «Вянка» раз-
важаў пра сутнасць жыцця і смерці, пра сацы-
яльную няроўнасць у грамадстве, пра ўзаемаад-
носіны паміж людзьмі («...Шмат у нашым жыцці
ёсць дарог», «Мяжы», «...Я хацеў бы спаткацца
з Вамі на вуліцы»). М. сустракаюцца ў Я. Купа-
лы («...Пакіньма напуста на лёс свой наракаць»,
«Мая навука»), А. Куляшова (вершаваны цыкл
«Маналог»), М. Танка («Мне здаецца», «...Божа
паэзіі»), С. Дзяргая («Сапраўднае», «Мысль і
слова»), П. Макаля («...Век з рэактыўнай хуткас-
цю імкне»), А. Вярцінскага («Дзівак чалавек»,
«...Абрастаем») і інш. Вось адна з медытацый А.
Куляшова:
Сцвярджае час: заўжды жыццю на змену
Прыходзіць смерць, для ўсіх — адзін закон,
І некалі жыццёвую арэну
Пакіне род людскі на схіле дзён.
Ты клічнік ставіш, час! А я — пытальнік:
А што, калі закон парушыць той
Мой слаўны род і вынайдзе — стваральнік —
Жывы бялок, што злучыцца з вадой
І дзікаватым племем неўміручым
Расселіцца па ўсіх мацерыках?