Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
506
Леге€нда вершава€ная (лац. legenda — -
тое, што варта прачытаць) — невялікае верша-
ванае апавяданне, у аснове якога ляжыць на-
роднае паданне пра нейкую незвычайную па-
дзею або геройскі ўчынак выдатнага чалавека.
Л. В. — гэта, як правіла, літаратурныя апрацоўкі
народных паданняў. Так, паданне пра двух бра-
тоў-разбойнікаў, якія закахаліся ў адну і тую ж
дзяўчыну, лягло ў аснову Л. В. Я. Купалы «Два
браты». Арыгінальнае паданне пра тое, як уз-
ніклі Нарачанскія азёры, паэтычна пераказаў М.
Танк («Ля вогнішч начлежных»). У аснове яго Л.
В. «Іван-ды-Мар’я» — таксама народнае гераіч-
нае паданне. Часам, аднак, народныя паданні
пад пяром паэта перарастаюць межы звычай-
ных Л. В. У прыватнасці, паданне пра разбойні-
ка Машэку склала сюжэтную аснову вядомай
рамантычнай паэмы Я. Купалы «Магіла льва».
Тое ж можна сказаць і пра паэмы «Бандароў-
на», «Курган», якія, нягледзячы на іх выразны
народна-легендарны характар, нельга аднесці
да звычайных Л. В. Да легенд непасрэдна пры-
мыкаюць казкі (гл.).
Лімэ€рык, або лiмрык — пяцiрадковiк
трохстопнага анапеста з рыфмоўкай аабба;
трэцi i чацвёрты радкi, як правiла, маюць па
дзве стапы анапеста. Адносіцца да
гумарыстыкі. Шырока карыстаецца парадак-
сальнасцю, абсурднасцю, неверагоднай выдум-
кай. У першым радку, як правіла, паведамляец-
ца імя і месца жыхарства персанажа. Узнік Л. у
Iрландыi. Шырока вядомы стаў у ХIХ ст. дзякую-