Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
540
П. або ўласных П. аўтара, напісаных на ўзор
фаль-
клорных. Ф. Багушэвіч стварыў вершаваны цыкл
з дзесяці твораў пад назвай «Песні». Сюды
ўвайшлі П. розных жанравых разнавіднасцей —
элегічныя («Удава», «Хмара»), жартоўныя («Сва-
таны», «Сватаная»), сатырычная («Песня»), ка-
лыханка («Калыханка») і інш. Асабліва пашыры-
ліся літаратурныя П. у пачатку XX ст., калі над-
звычайную папулярнасць набылі П. маршавыя,
гімнавыя. Сапраўды ўсенародны характар
атрымалi многiя П. на словы Я. Купалы («Явар i
калiна», «Шумныя бярозы», «Спадчына»), М.
Багдановiча («Слуцкiя ткачыхi», «Зорка Вене-
ра», «Веранiка»), Я. Коласа («Мой родны кут»),
К. Буйло («Люблю наш край...»), Н. Арсенне-
вай («Магутны Божа»), А. Русака («Бывайце
здаровы», «Лясная песня»), А. Астрэйкi («Песня
пра Нёман»), А. Бачылы («Радзiма мая дара-
гая») i iнш. Сваё развіццё беларуская П. атры-
мала ў творчасцi П. Броўкi,
А. Куляшова, М. Танка, Г. Бураўкiна, В. Вярбы,
Н. Гiлевiча, Л. Дранько-Майсюка, А. Лойкi,
У. Някляева i iнш. З’явілiся паэты-песеннiкi, якiя
спецыяльна пісалі і пiшуць тэксты для П. (М.
Анемпадыстаў, А. Бадак, А. Дзеружынскi, У. Ка-
рызна, А. Лягчылаў, Л. Пранчак, I. Скурко i iнш.).
Сапраўдныя крылы П. даюць кампазітары-
песеннікi, сярод якiх асаблiвай увагай да бела-
рускай песеннай паэзii вызначылiся У.
Алоўнiкаў, Н. Сакалоўскi, Ю. Семяняка, I. Лу-
чанок, Э. Ханок, У. Буднік, Л. Захлеўны, Э.
Зарыцкі, I. Кузняцоў, М. Пятрэнка i інш. Узнiк