Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
562
якое рыфмуецца, і ў некалькі змененым выгля-
дзе) пачаргова з’яўляецца на другім, трэцім і г.
д. месцы ўсіх наступных пяці строфаў
і затым замыкае ўвесь твор. С. Л. пісалі рускія
паэты Л. Мей, В. Брусаў, М. Кузмін, І. Севяранін.
У беларускай паэзii першую спробу напiсаць С.
Л. зрабiў Р. Сунiца («На сконе дзён», 1930).
Ёсць С. Л. ў Р. Крушыны («Секстына»). Вось С.
Л. з кодаю «Чалавек», якую напісаў
у 1957 г. М. Кавыль:
Пылінка вечнасці ты, чалавек,
Вянок тварэння усямоцнай сілы;
Спыняеш бег грымотны горных рэк,
А сам сябе не ўпыніш да магілы;
П’янееш з славы, пераносіш здзек,
Шукаеш праўды, шчасця з веку ў век.
У той далёкі дакаменны век
Зубамі грызся з зверам чалавек,
Любіў раздолле, ненавiдзеў здзек;
Над ім стыхiяў бушавалi сiлы...
Вяшчаюць шмат што курганы, магілы,
Раскопаныя на ўзбярэжжы рэк.
Па хвалях мора, паўнаводных рэк
Байдаркай, стругам у навейшы век
Туды, дзе вее холадам магілы,
Дзе джунгляў вусціш, пнуўся чалавек,
Тубыльцаў вольных перавагай сілы
Ў няволю браў, чынiў над iмi здзек.
Прыроды дзеці, вам на здзіў i здзек
Бетон i сталь скавалі грудзі рэк,
Трыножыць розум незямныя сілы;
Дарос да сотні чалавечы век,
I ён, правобраз Боскі, чалавек
Ляціць на высціг з гукам да магiлы.
Ляці да сонца — не мінеш магiлы.
За што, Тварэц, такi над сынам здзек?