Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
545
ве»). Вершы-П. сустракаюцца бадай у кожнага
сучаснага беларускага паэта. З такіх твораў,
прысвечаных гераічнай абароне Брэсцкай крэ-
пасці, Хатыні і г. д., нярэдка ўкладаюцца тэма-
тычныя зборнікі («Слухайце —
Хатынь!..», «Дзень добры, мама!» і інш.).
Пры€тча, або пры€павесць, — невялiкi
алегарычны аповед павучальнага характару.
П. блiзкая да байкi (гл.), але, у адрозненне ад
апошняй, не мае традыцыйных умоўных пер-
санажаў. У П., паводле Ф. Скарыны, схавана
«мудрасць, як сiла ў дарагiм каменi, i золата ў
пяску, i ядро ў арэху». Да П. у сваiх знакамiтых
паэтычных словах-казаннях нярэдка звяртаўся
Кiрыла Тураўскi (ХII ст.). Шмат П. у Бiблii, іх сю-
жэты і паэтыка аказалі вялікі ўплыў на ўсю сус-
ветную літаратуру. На аснове адной з iх Сiмяон
Полацкi напiсаў камедыю «Прытча пра блуднага
сына». Своеасаблiвымi П. з’яўляюцца многiя тво-
ры з цыкла Я. Коласа «Казкi жыцця». У ХХ ст. П.
аказала ўздзеянне i на паэтыку буйных эпiчных
твораў — рамана i аповесцi. У сувязі з гэтым у
літаратуразнаўстве слушна гавораць пра прыт-
чавасць прозы некаторых буйнейшых сусветных
пiсьменнiкаў — Ф. Кафкi, Ж. П. Сартра, А. Камю,
Ч. Айтматава, В. Быкава i iнш. У В. Быкава су-
стракаем i асобныя П. («Тры словы нямых»,
«Страх», «Хутаранцы», «Хвастаты», «Вуцiны
статак» i iнш.). П. часам карыстаецца і верша-
ванай мовай. Да П. звярталіся А. Пушкін, М.
Лермантаў, М. Някрасаў і іншыя рускія паэты.
Яна — адзін з пашыраных паэтычных жанраў на