Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
582
з розных абрэзкаў) — верш, складзены з урыў-
каў розных твораў аднаго ці некалькіх паэтаў. У
пераважнай большасці — гэта від гумарыстыч-
най літаратуры. Часам ужываецца і з пэўнымі
навуковымі мэтамі. Так, рускі вершазнавец В.
Баеўскі асабіста складзеным Ц., радкі для якога
ўзяў са свабодных вершаў розных паэтаў, даво-
дзіў думку, што верлібру ўласцівы філасофскі
роздум. Ц. можа ўжывацца і як літаратурная
пародыя. Такі характар мае сямістрофны Ц.-па-
родыя Цімоха Дзеразы (П. Сушко) («Літаратура і
мастацтва». 1985. 12 ліпеня), які складаецца з
катрэнаў аднолькавага памеру і падобнага змес-
ту, узятых з кніг Я. Міклашэўскага, У. Скарынкі-
на, В. Гардзея, З. Дудзюк, С. Басуматравай, П.
Макаля і В. Ракава. Вось своеасаблівы санет-Ц.
Ю. Пацюпы «Арабескі» (2000), які амаль
цалкам складзены з радкоў М. Багдановіча (10,
11), А. Гаруна (12), М. Грамыкі (6), К. Кірэенкі (4),
В. Ластоўскага (14), Г. Леўчыка (5), А. Моркаўкі
(7), А. Паўловіча (1), А. Разанава, (3, 8), Хв.
Чарнышэвіча (2, 13), Янука Д. (9):
У чарах млее ноч. За рэчкаю ў аддалі
гамоняць радасна паміж сабой кусты
па той бок. Што па той бок? І ўжо знікаеш ты.
Так многа шчасця, хоць яго было так мала.
О, сэрца, ты не плач! — яшчэ не перастала
нясцішна гаманіць у часе цемнаты.
Пільнуеш, быццам смерць, гадзіны, дні, гады,
калоціцца агонь, што губіць і ўздымае.
Шкада разбітых мар. На цёмным дне жыцця
мінулае сваё прыпамінаю я
і кожны трэск, і стогн, і звонкі птушак сокат…...