Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
449
ку мастацкай структуры сустракаюцца Б. у форме
казкі, пародыі, алегорыі, фельетона, анекдота,
маналога, дыялога і інш. Узоры беларускай Б.
гл. у зборніку «Беларуская байка» (1986), «Анта-
логіі беларускай байкі» (2001).
Бала€да (праванс. balada, ад ballar — танца-
ваць) — драматычна напружаны, сюжэтны ліра-
эпічны верш казачна-фантастычнага, легендар-
на-гістарычнага ці гераічнага зместу. Існуюць два
віды Б. — народныя і літаратурныя. Народныя
Б. — больш раннія па часе ўзнікнення. У аснове
іх — незвычайныя, нярэдка трагічныя падзеі ў
асабістым ці сямейным жыцці чалавека, гераіч-
ныя моманты ў жыцці грамадства, пэўнага са-
цыяльнага асяроддзя. У беларускай фалькла-
рыстыцы вылучаюцца наступныя жанравыя раз-
навіднасці Б.: Б. з міфалагічнымі матывамі; Б.
казачныя і легендарныя; Б., якія змяшчаюць за-
гадкі; Б. гульнёва-карагодныя; Б. навелістыч-
ныя. Літаратурныя Б. узніклі на аснове народ-
ных яшчэ ў сярэднія вякі. Асаблівае пашырэнне
набыла героіка-фантастычная Б. у паэзіі сенты-
менталістаў і рамантыкаў (Бёрнс, Колрыдж — у
Шатландыі і Англіі, Гётэ, Шылер, Гейнэ — у Гер-
маніі, Гюго —
у Францыі, В. Жукоўскі, А. Пушкін, М. Лермантаў
— у Расіі, П. Гулак-Арцямоўскі, Л. Баравікоўскі
— на Украіне і інш.). На матэрыяле беларускага
фальклору цыкл цудоўных Б. напісаў польскі
паэт, ураджэнец Беларусі А. Міцкевіч — «Свіця-
зянка», «Рыбка», «Пані Твардоўская», «Тры
Будрысы» і інш. Ад фальклору ішлі А. Рыпінскі і
Ф. Багушэвіч, якія ў XIX ст. па-