Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
418
Мінаюць дваццаць першыя угодкі
майго жыцця. Пакуль яшчэ не стар —
усё, што я набыў за час кароткі,
што маю — пакладу на свай алтар.
Для вас, сябры мае і аднагодкі,
народзе мой, крывіцкі мой абшар,
нашчадкі прышлага, былога продкі,
я прысвячаю слоў сардэчных дар.
Дармо, што вас не бачу гэтым часам,
дармо, што есць мяне чужыны золь,
грызе душу цяжкой разлукі моль, —
знясу усё — і зло, і перагасы,
да вас прымчу слоў гэтых хлеб і соль
на хуткіх крыллях вольнага Пегаса.
Чатырохрадко€ўе, або катрэ€н (франц.
quatrain, ад лац. quattuor — чатыры), — найболь-
ш распаўсюджаная ў сусветнай, у тым ліку бе-
ларускай, паэзіі страфа з чатырох вершарадоў.
Рыфмоўка можа быць разнастайная: найчас-
цей — абаб, радзей — аабб, абба, часам — аааа,
аааб, ааба, абаа, бааа. Напрыклад:
Ты — вясною аквечаны луг,
шум дубровы магутны, пявучы,
непадайны сталёвы ланцуг,
што нам сэрцы нязломныя лучыць!
(Л. Геніюш. «Родная мова»)
Дае прырода зноў урокі нам:
Не верце цішыні, салодкім снам,
Бяда і радасць ходзяць побач вечна,
Людзей ратуе толькі чалавечнасць.
(П. Панчанка. «...На Брэстчыне
карыбскі ураган»)
Пахадзі над ракой
З камарынай талакой,