Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
396
пачынаецца паэма Я. Коласа «Новая зямля»:
Мой родны кут, як ты мне мiлы!
Забыць цябе не маю сiлы.
У дачыненнi да твораў эпiчных (казак, ле-
генд, паданняў) у тым самым значэннi ўжываецца
тэрмiн з а ч ы€ н. Вось прыклады асобных
казачных зачынаў: «У некаторым царстве, у не-
каторым гасударстве...», «Жыў-быў...», «Быў у аднаго
бацькi (чалавека, цара, караля i г. д.)...»
Кальцава€я кампазϒцыя — такая структу-
ра вершаванага твора, асобныя элементы якой
(вершаваныя радкі, паўрадкоўі) паўтараюцца ў
пачатку і ў канцы асобных строфаў ці ўсяго тво-
ра. Падчас у канцы верша вар’іруюцца думкі,
вобразныя дэталі, якімі ён пачынаецца. Так, ад-
но з шаснаццацірадкоўяў А. Куляшова пачы-
наецца радкамі: «Я хаце абавязаны прапіскаю
— Калыскаю, падвешанай пад столь». У канцы
яго зноў сустракаюцца пачатковыя вобразныя
дэталі: паэт гаворыць, што не дазволіць, «Каб
дым і пыл Зямлю ператварыў у бамбасховішча,
Мільярд прапісак — у маўклівы прысак, Мільярд
калысак — у мільярд магіл». Асабліва часта на
пачатку і ў канцы строфаў паўтараюцца адноль-
кавыя радкі (с т р а ф ϒ ч н а е к а л ь- ц о€,
або э п ϒ с т р а ф а), а на пачатку і ў канцы ўсяго
твора — не толькі асобныя радкі, але
і цэлыя строфы (а р х і т э к т а н ϒ ч н а е к а л
ь ц о€). Вось прыклад страфічнага кальца: