Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
376
адзінствы рыфмамі або клаўзуламі, адрозні-
ваюць строфы двухрадковыя (двухрадкоўе, эле-
гічны двуверш), трохрадковыя (трохрадкоўе, або
тэрцэт), чатырохрадковыя (чатырохрадкоўе, або
катрэн), пяцірадковыя (пяцірадкоўе, або квінці-
ла), шасцірадковыя (шасцірадкоўе, або секстэт),
сямірадковыя (сямірадкоўе, або септыма), вась-
мірадковыя (васьмірадкоўе, або актэт), дзевя-
цірадковыя (дзевяцірадкоўе, або нона), дзеся-
цірадковыя (дзесяцірадкоўе, або дэцыма) і
інш. Асобныя простыя строфы, паўтараючыся ў
розных камбінацыях, утвараюць новыя, склада-
ныя строфы. Так з’явіліся адзінаццацірадковая
страфа М. Лермантава («Сашка»), дванаццаці-
радковая — Я. Коласа («Рыбакова хата»), чатыр-
наццацірадковая — А. Пушкіна («Евгений
Онегин»), шаснаццацірадковая — А. Куляшова
(«Маналог»). Многія складаныя строфы атрыма-
лі ў паэзіі вялікае пашырэнне, набылі значэнне
самастойных відаў верша. Да іх належаць са-
нет, трыялет, рандо, актава, секстына і іншыя
т. зв. цвёрдыя формы верша.
У паэзіі выразна пераважаюць вершы, напісаныя
аднолькавымі строфамі (раўнастрофны верш).
Падчас у творы строфы могуць змяняцца іншы-
мі без пэўных заканамернасцей (разнастрофны
верш) або зусім адсутнічаць (астрафічны верш).
Ёсць вершы, якія не дзеляцца на строфы, скла-
даюцца па сутнасці з адной страфы (аднаст-
рофны верш) або некалькіх страфоідаў. Стро-
фы звычайна не адносяцца да таго або іншага
памеру ці паэтычнага жанру, яны — агульны на-
бытак усёй вершатворчасці. Аднак часам нека-