Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
351
быў я ў пана Бараноўскага на куцці. Да як пад’еў
куцці, дак не магу сапці. Што мая Улляна не ра-
біла! І гаршчок на пупе станавіла. Да і тое не
памагло, да яшчэ горш прылягло. Пара€дзілі
мне галасу, купервасу да бурачнага квасу, мо-
ху, чартапалоху і яшчэ нечага, забыўся, троху,
— усё гэта зелле скалаціць да выпіць. Зрабіў я і
гэся. Не памагло. Яшчэ горш прылягло. Вот каб
нашоўся дактарочак да палячыў мой жывато-
чак, — аддаў бы я яму і торбачку і мяшочак». У.
Р. П. словы-сугуччы эўфанічна арганізуюць
тэкст, надаюць яму павышаную рытмічнасць,
эмацыянальнасць. Разам з тым яны расчля-
няюць гэты тэкст на асобныя часткі, чым не-
калькі сціраюць мяжу паміж прозай і вершам,
набліжаюць адно да другога. Р. П. садзейнічала
з’яўленню ў вершаванай мове рыфмы, а такса-
ма ўзнікненню аднаго з старэйшых відаў ус-
ходнеславянскага верша — раёшніка.
Рыфма€рый — сукупнасць рыфмаў, якія
выкарыстоўвае пэўны паэт ці цэлая паэзія ў пэў-
ны гістарычны адрэзак часу. Напрыклад: рыф-
марый Я. Купалы, Р. беларускай паэзіі XIX ст. і
г. д. Часам Р. называюць слоўнікі рыфмаў ней-
кага паэта або ўсёй нацыянальнай паэзіі.
Рыфмо€вае чака€нне — псіхалагічны стан
ва ўспрыманні вершаванага твора, калі ў выніку
паўтарэння слоў-рыфмаў чытач (слухач) чакае
новага з’яўлення сугуччаў на адпаведных мес-
цах у вершаваных радках. На парушэнні інерцыі