Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
388
(«Варшаўскі шлях», 15 строфаў; «Запісная
кніжка», 5 строфаў) вершарадоў. Калі ўнутры
Г. асобныя радковыя комплексы аддзелены
адзін ад аднаго толькі прабеламі, то самі Г.
яшчэ і пранумараваны, што нагадвае
нумарацыю асобных раздзелаў вялікіх мастацкіх
палотнаў. Такая архітэктоніка абумоўлена
змястоўнай сутнасцю куляшоўскіх твораў: кож-
ная з Г. — гэта своеасаблівая філасафема,
медытацыя, развага на тую ці іншую субтэму,
цесна звязаную з асноўнай тэмай твора. У паэзіі
сустракаюцца і іншыя разнавіднасці Г.
Графϒчная фо€рма ве€рша (ад грэч.
grapho — пішу) — размяшчэнне вершаваных
радкоў пры запісе ці друкаванні паэтычных тво-
раў. Агульнапрынятае друкаванне радкоў у ка-
лонку, па строфах, з прабеламі паміж строфамі,
выдзяленнем кароткіх і доўгіх радкоў. Часам
асобныя строфы і радкі ў строга ўпарадкаванай
паслядоўнасці «падаюцца» ўлева або ўправа.
Ужываецца падчас і т. зв. л е€ с в і ч к а —
разбіўка вершарадоў на асобныя радкі і запіс іх
своеасаблівымі ўступамі. Ад гэтых агульна-
прынятых Г. Ф. В. адступаюць т. зв. ф і г у€ р -
н ы я в е€ р ш ы, радкі якіх размяшчаюцца так,
што ствараюць абрысы якой-небудзь фігуры
(трохвугольніка, зоркі, ромба і г. д.). Фігурныя вер-
шы сустракаюцца, напрыклад, у С. Полацкага,
які вершаванымі радкамі «маляваў» контуры
васьмівугольнай зоркі, сэрца, крыжа і інш. Зразу-
мела, што такі запіс ці друкаванне вершаў мае
пераважна фармальны характар. Фігурныя вер-