Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
402
Манастрафа€ (грэч. mono€strophos — ад-
настрофны, ад monos — адзін і strophe — стра-
фа) — кампазіцыйна замкнутая форма верша з
адной страфы. Структурная першааснова М. —
двухрадкоўе, трохрадкоўе і чатырохрадкоўе.
Манастрафічнымі з’яўляюцца беларуская пры-
пеўка, украінская каламыйка, армянскі айрэн,
японскія танка і хоку, асобныя цвёрдыя формы
верша — трыялет, санет, рандо і інш.
Полістрафϒчнасць — такая з’ява ў верша-
ваным творы, калі паслядоўна або адвольна
чаргуюцца розныя строфы, графічна аддзеле-
ныя адна ад другой. Да полістрафічных адно-
сяцца разнастрофныя вершы, а таксама вершы
раўнастрофныя з сіметрычным чаргаваннем
двух ці больш відаў строфаў. Полістрафічнымі
звычайна бываюць буйныя вершаваныя тво-
ры, кожная частка якіх падчас пішацца сваёй ст-
рафой. Так, у дзесяці раздзелах паэмы Я. Купа-
лы «Безназоўнае» ўжываюцца чатырохрадкоўі
васьмі і шасцірадкоўі двух рыфмова-клаўзуальных
схем. У паэме М. Танка «Нарач» сустракаюцца і
чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і
пяцірадкоўе, і астрафічны верш. П. надае
вершаванаму твору разнастайнасць формы,
дапамагае лепш выявіць змены лірычнага пера-
жывання паэта і яго герояў.
Прыпе€ў — страфа з двух ці больш верша-
ваных радкоў, якая паўтараецца праз пэўную
колькасць куплетаў песні (гл.). Так, у беларус-
кай жартоўнай народнай песні «Мой міленькі