Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
431
Голас: сусед я! Вось вам балада.
Бацька з дубінай, — Свінні, падпасвіч,
Вось вам камед’я. Лапці, парцянка,
Зімка. Знік хлопец, Непагадзь, золка, —
Дзеўка ўжо «мамай», Вось і сялянка.
Слёзы...… Палонка, — Добры пан, пані;
Вось вам і драма. Корміць іх ласка
Свет, людзі-шэльмы Бедных, галодных, —
Крадуць, лгуць шчыра, Вось вам і казка.
Чэсны паэта, — Пан, хам і поле,
Вось вам сатыра. Праца, нястатак,…
Двор, хорам панскі; Тры аплявухі, —
Рада-парада, — Вось і канчатак.
М. Багдановіч і Я. Купала не толькі карыста-
ліся гатовымі жанравымі формамі ў нязменным
выглядзе, але і ўдасканальвалі, па-наватарску
ўзбагачалі іх. Гэтыя традыцыі класікаў роднай
літаратуры прадоўжылі многія беларускія паэты
— М. Танк, П. Панчанка, Р. Барадулін, Г.
Бураўкін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Лойка, П.
Макаль, Я. Сіпакоў, А. Салавей, М. Кавыль, Р.
Крушына, А. Разанаў, С. Панізнік, Э. Акулін, А.
Хадановіч і інш.
Від ве€рша — устойлівая форма вершава-
нага твора, заснаваная на нейкіх архітэктаніч-
ных, рытмічных, фанічных, лексічных і інш.
прыметах. У адрозненне ад жанра, В. В. не дае
нам нават найменшага ўяўлення пра змест тво-
ра. Так, паводле колькасці радкоў вылучаюцца
аднарадковікі, двухрадковікі, трохрадковікі, ча-
тырохрадковікі, пяцірадковікі і г. д. Характар
рыфмаў і рыфмоўкі вызначаюць сутнасць мана-
рыма, газэлі, двурыма, гашмы, бурымэ, калам-