Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
430
Так, у беларускай літаратуры XVI—XVIII стст.
пераважалі духоўныя вершы, панегірыкі, рацэі.
У XIX ст. набылі пашырэнне элегіі, байкі, паэмы,
медытацыі, песні і інш. У прыватнасці, толькі ў
творчасці Ф. Багушэвіча сустракаюцца грамадзянскі
верш («Праўда»), гутарка («Хрэсьбіны Мацюка»),
вершаванае апавяданне («Хцівец і скарб на свя-
тога Яна»), паэма («Кепска будзе»), вершаваная
легенда («Гдзе чорт не зможа, там бабу паш-
ле»), байка («Воўк і авечка»), песня («Удава»),
пасланне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»),
сатыра («Скацінная апека»). Па колькасці і ха-
рактары Ж. і іх разнавіднасцей можна ўскосна
меркаваць пра багацце мастацкіх здабыткаў
асобных пісьменнікаў і нацыянальных літаратур
наогул. На пачатку XX ст. многія Ж. і віды верша
ўвёў у беларускую паэзію М. Багдановіч (эпіста-
ла, філасофскі верш, трыялет, рандо, тэрцыны і
інш.). У творчасці Я. Купалы сустракаюцца, ба-
дай, усе жанравыя разнавіднасці верша, верша-
ванага апавядання і паэмы. Народнаму песняру
належыць надзвычай дасціпнае паэтычнае выз-
начэнне асобных літаратурных жанраў — песні,
оды, серэнады, сатыры, балады і інш. («Паэ-
зія», 1906).
Праўду з няпраўдай, Шэпты, прысяга,
Цноту з гарэзіяй Вечная згода,
Вемешай спрытам, — Вечная любасць, —
Будзе паэзія. Вось вам і ода.
Лета, ноч, месяц, Пуня, дзяўчына,
Клёнік, чарэсня, Сена-прынада,
Хлопец, дзяўчына, — Хлопец пад пуняй, —
Вось вам і песня. Вось серэнада.
Пуня падперта… Добрасць, пачцівасць, —