Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
366
Халасты€ радо€к — незарыфмаваны вер-
шаваны радок у рыфмаваным творы. Халастымі
бываюць няцотныя радкі п а ў б е€ л а г а вер-
ша, напісанага чатырохрадкоўямі, і гэта з’яў-
ляецца яго асноўнай прыметай (гл.: белы
верш). X. Р. могуць ужывацца і ў іншых стро-
фах. Так, у вершы П. Панчанкі «Коні», напіса-
ным трохрадкоўямі, трэція радкі ва ўсіх строфах
— X. Р.:
Дзівіліся мы, і дзівіліся фрыцы:
Такое у сне толькі можа прысніцца
На сене духмяным.
З-пад лесу на поўдзень, нібы у пагоні,
Імчаліся коні, без коннікаў коні,
Па лузе вячэрнім.
Рэгулярныя X. Р. — уласцівасць некаторых
усходніх відаў строфаў: газэлі (першыя радкі
двухрадкоўяў), рубаі (трэція радкі чатырохрад-
коўяў) і інш. Асаблівы эфект узнікае пры неспа-
дзяваным, непрадбачаным з’яўленні X. Р. на
фоне зарыфмаваных. У гэтым выпадку пару-
шаецца інерцыя рыфмовага чакання, на X. Р.
і перш за ўсё на яго апошняе слова звяртаецца
найбольшая ўвага. Напрыклад, у вершы П. Пан-
чанкі «Напаўголасу...» з 28 вершаваных радкоў
(сем чатырохрадкоўяў з перакрыжаванай рыф-
моўкай) незарыфмаваны толькі апошні. Гэта
дазволіла паэту паўней выявіць галоўную думку
верша, засяродзіць увагу чытача (слухача) тво-
ра на суадносінах духоўнай і фізічнай прыгажос-
ці нашага маладога сучасніка.