Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
350
нае ў вершы, а значыць — і галоўная думка ўся-
го твора:
Больш бы я прайшоў
Сцежак і дарог,
І сваю любоў
Я мацней бярог,
Больш бы даражыў
Кожным днём сваім, —
Каб другі раз быў
Маладзю€сенькім!
Рыфмава€ная про€за — мастацкая проза,
якая карыстаецца словамі-сугуччамі, рыфмоідамі
(гл.). Звычайна такія словы стаяць на мяжы сін-
таксічных груп, але не заўсёды. Р. П. сустра-
каецца ў народнай творчасці, у прыватнасці ў
казках. Вось пачатак беларускай народнай казкі
«Іванка Прастачок» у запісе А. Сержпутоўскага:
«У яком-та краю жылі людзі, бы ў раю: гаравалі,
працавалі да й бяды не зналі. Свет вялікі, зямлі
многа, усюды вольна — працуй на хлеб, рабі... І
жылі там людзі ў ласцы, у згодзе, весь дзянёчак
гаравалі, працавалі, а аб ночы аддыхалі. А
прыйдзе бяда — у згодзе ратаваліся ў прыго-
дзе: бедным, хворым памагалі, дак і ўсе бяды
не малі. Толькі вось адкуль узяўся і пачаў сюды
лятаць страшны Змей; пачаў лятаць, пачаў
дабро цягаць, а нарэшце й людзей хватаць да
к сабе цягаць...» Як мастацкі прыём Р. П. ужы-
ваецца і ў беларускай пісьмовай літаратуры, у
прыватнасці ў мове некаторых дзейных асоб
драматычных твораў XVII—XVIII стст. Так, Р. П.
гаворыць селянін Мацей з ананімнай інтэрмедыі
«Мацей і доктар-шарлатан»: «Вот, мае паночкі,